Сэсія пройдзе ў Жэнэве 26 лютага — 5 красавіка.
Плянуецца, што з дакладам «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх» выступіць вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.
У адкрыцьці сэсіі РПЧ плянуе ўзяць удзел беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, яе візыт у Жэнэву пройдзе 26–28 лютага.
13 ліпеня 2023 году Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю, якая падаўжае мандат спэцдакладчыка па Беларусі Анаіс Марэн і зьмяшчае шэраг заклікаў да беларускіх уладаў аб узаемадзеяньні зь міжнароднай супольнасьцю, адмене дыскрымінацыйнага заканадаўства, вызваленьні «без усялякіх умоў усіх асобаў, адвольна або незаконна затрыманых».
Рада па правах чалавека ААН — міжнародны праваабарончы орган у сыстэме ААН, які замяніў сабой камісію па правах чалавека. Зьяўляецца дапаможным органам Генэральнай асамблеі ААН. У Раду ўваходзяць прадстаўнікі 47 дзяржаў.