Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жузэп Бурэль: Эўразьвяз гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя захады адносна Беларусі


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў справе замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль выступіў з заявай аб хвалі ператрусаў і затрыманьняў у Беларусі.

Новая хваля рэпрэсій у Беларусі зьяўляецца «яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сыстэматычную і добра сплянаваную кампанію, каб прымусіць замаўчаць усе дысыдэнцкія галасы і задушыць грамадзянскую прастору», — гаворыцца ў заяве Жузэпа Бурэля.

«Душачы сваё ўласнае грамадзтва, рэжым Лукашэнкі яшчэ больш паглыбляе свой раскол зь беларускім народам, — адзначыў Бурэль. — ЭЗ заклікае ўлады Беларусі прытрымлівацца міжнародных абавязаньняў краіны ў справе выкананьня правоў чалавека і асноўных свабодаў. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня затрыманых праваабаронцаў, а таксама іншых палітычных зьняволеных, колькасьць якіх пастаянна расьце і цяпер складае звыш 550 чалавек. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці».

Па словах Бурэля, ЭЗ працягне падтрымліваць міжнародныя ініцыятывы для прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у рэпрэсіях у Беларусі, у тым ліку ў рамках СПЧ ААН і Міжнароднай плятформы падсправаздачнасьці для Беларусі.

«За вялікія парушэньні правоў чалавека і асноўных свабод давядзецца заплаціць, — заявіў Бурэль. — ЭЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя захады ў адпаведнасьці са сваім паступовым падыходам. ЭЗ будзе працягваць рабіць усё неабходнае для падтрымкі народу Беларусі. Мы працягнем падтрымліваць усіх праваабаронцаў, незалежныя галасы і ўсіх прыгнечаных ў Беларусі».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах падчас новай хвалі крымінальнага перасьледу «трэцяга сэктару» правялі каля 30 ператрусаў, затрымалі больш за 10 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці, грамадзкія актывісты. Сярод затрыманых прадстаўнікі пазбаўленага дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», у тым ліку ягоны кіраўнік Алесь Бяляцкі.

Паведамлялася, што некаторых з затрыманых падазраюць паводле арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG