Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША заблякаваў законапраект аб вайсковай дапамозе Ўкраіне і Ізраілю, Байдэн абвінаваціў Трампа ў ціску


Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне. Архіўнае фота
Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне. Архіўнае фота

Агулам законапраект быў складзены на $118 мільярдаў, у тым ліку $60 мільярдаў вайсковай дапамогі Ўкраіне, $14 мільярдаў — Ізраілю.

Верхняя палата Кангрэсу ЗША, Сэнат, адхіліў законапраект аб наданьні ваеннай дапамогі Ўкраіне і Ізраілю, які прадугледжваў таксама ўзмацненьне жорсткасьці кантролю на мяжы ЗША з Мэксыкай.

Для станоўчага вырашэньня пытаньня на карысьць законапраекту павінны былі выказацца 60 сэнатараў са 100. У выніку «за» прагаласавалі 49 чальцоў Сэнату, «супраць» — 50, паведамляе Reuters.

Законапраект на $118 мільярдаў прадугледжвае, у прыватнасьці, выдзяленьне $60 мільярдаў вайсковай дапамогі Ўкраіне, $14 мільярдаў — Ізраілю, а таксама $20 мільярдаў на ўмацаваньне паўднёвай мяжы ЗША.

Як піша «Голас Амэрыкі», чакалася, што ў той жа дзень Сэнат прагаласуе за пакет на суму $96 мільярдаў, які выключае іміграцыйныя палажэньні, але захоўвае замежную дапамогу. Аднак і гэтага не адбылося.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн рэзка раскрытыкаваў рэспубліканцаў пасьля таго, як сэнатары-рэспубліканцы заблякавалі прасоўваньне двупартыйнага пагадненьня аб мяжы і пакета дапамогі саюзьнікам ЗША.

Байдэн сказаў, што «ніколі ня думаў, што ўбачу нешта падобнае на тое, што мы бачым цяпер» на Капіталійскім узгорку, і абвінаваціў свайго апанэнта, былога прэзыдэнта Дональда Трампа, у «пагрозах» заканадаўцам «адплатай», калі яны падтрымаюць пакет дапамогі Ўкраіне і Ізраілю і Тайвань.

4 сьнежня Белы дом паведаміў Кангрэсу, што пасьля заканчэньня 2023 году ва ўраду ня будзе сродкаў на пастаўкі зброі Ўкраіне. Рэспубліканцы заявілі, што адмовяцца ўхваліць пакет дапамогі, калі дэмакраты і Белы дом не пагодзяцца на маштабныя іміграцыйныя рэформы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG