Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю


Літоўскі памежны пункт «Лаварышкі» на мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота
Літоўскі памежны пункт «Лаварышкі» на мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота

У канцы студзеня 2024 году ўлады Літвы заявілі пра неабходнасьць павелічэньня якасьці кантролю іншаземцаў, якія ўяжджаюць у краіну, найперш — беларусаў і расейцаў.

Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы прапанаваў ураду зь 1 сакавіка закрыць на мяжы зь Беларусьсю яшчэ два памежныя пераходы — «Райгорад» і «Лаварышкі».

З 1 сакавіка плянуецца закрыць два памежныя пункты — „Райгорад“ і „Лаварышкі“

«З 1 сакавіка плянуецца закрыць два памежныя пункты — „Райгорад“ і „Лаварышкі“, таксама ўхвалілі рашэньне абмежаваць перамяшчэньне людзей на роварах і пешшу на ўсіх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю», — працытавала выданьне lrt.lt кіраўніка Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы Вілмантаса Віткаўскаса.

Канчаткова гэтую прапанову мае зацьвердзіць урад. Калі ён падтрымае гэтую ініцыятыву, на мяжы зь Беларусьсю адкрытымі застануцца толькі два з ранейшых шасьці памежных пунктаў — «Меднікі» і «Салечнікі».

18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск/Лоша і Відзы/Цьверач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG