Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане празь дзень пасьля адстаўкі ўраду прызначылі новага прэм’ера. Што пра яго вядома


Новаму кіраўніку ўраду Казахстану Алжасу Бяктэнаву 44 гады
Новаму кіраўніку ўраду Казахстану Алжасу Бяктэнаву 44 гады

5 лютага Касым-Жамар Такаеў адправіў увесь урад у адстаўку.

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамар Такаеў падпісаў указ аб прызначэньні кіраўніка сваёй адміністрацыі Алжаса Бектэнава кіраўніком ураду Казахстану.

5 лютага Касым-Жамар Такаеў адправіў увесь склад ураду ў адстаўку. Кандыдатуру Алжаса Бектэнава на пасаду прэм’ер-міністра падтрымалі 69 дэпутатаў парлямэнту, сямёра ўстрымаліся пры галасаваньні.

У часе свайго выступу ў парлямэнце Алжас Бектэнаў заявіў, што эканоміцы краіны патрэбна надаць новы імпульс.

«Акцэнт будзе рабіцца на прамысловасьці, нафтавай і іншых важных галінах», — працытавалі новага прэм’ера казахстанскія СМІ.

Новы кіраўнік ураду паабяцаў падтрымліваць нацыянальных вытворцаў, пашыраць магчымасьці выкарыстаньня штучнага інтэлекту і тэхналёгій, а таксама забясьпечыць вяршэнства закону.

Што вядома пра новага кіраўніка ўраду Казахстану

  • Алжасу Бектэнаву 44 гады, разам з жонкай ён выхоўвае траіх дзяцей.
  • Скончыў Казаскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію.
  • Увесь час працаваў у дзяржаўным сэктары — у дэпартамэнце юстыцыі Алматы, юрыдычным аддзеле канцылярыі прэм’ера, у Міністэрстве юстыцыі, Агенцтве барацьбы з эканамічнай і карупцыйнай злачыннасьцю і іншых дзяржаўных структурах.
  • Мае званьне генэрал-лейтэнанта антыкарупцыйнай службы.
  • З красавіка 2023 году працаваў кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Казахстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG