Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка заклікаў Эўрапарлямэнт увесьці санкцыі супраць уладаў Беларусі «за рабскую працу палітвязьняў»


Павал Латушка. Архіўнае фота
Павал Латушка. Архіўнае фота

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) праз эўрапейскіх дэпутатаў перадало прапановы для праекту рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту ў сувязі з пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ, намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Павал Латушка.

Па словах палітыка, неўзабаве Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю за «цемрашальства, якое не спыняецца ні на адзін дзень, і затрыманьні сотняў беларусаў за апошні час».

Кіраўнік НАУ заклікаў «прыняць найхутчэй санкцыі» ў дачыненьні да тавараў, «якія вырабляюцца з дапамогай прымусовай рабскай працы палітвязьняў», каб дамагчыся ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі вызваленьня вязьняў.

Павал Латушка бачыць неабходнасьць у «хутчэйшай гарманізацыі гандлёвых санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расеяй». На яго думку, таксама трэба абмежаваць «транзыт падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расеі ў/з трэціх краін», у тым ліку «з дапамогай спэцыяльных квот», каб зьліквідаваць магчымасьці абыходу існых абмежаваньняў.

Неабходна «узмацніць жорсткасьць фінансавых санкцый» супраць рэжыму Лукашэнкі — «аж да закрыцьця, блякаваньня карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў, якія абслугоўваюць падсанкцыйныя кампаніі з Расеі і Беларусі», заявіў Латушка.

Па словах Латушкі, раней НАУ перадаў гэтыя прапановы міністрам замежных спраў Польшчы, Літвы, Эстоніі, Швэцыі і іншых краін.

«Мы ня спынімся ў нашым ціску на рэжым Лукашэнкі. Рэжым павінен панесьці адказнасьць за ўсе тыя злачынствы, якія ўчыняюцца ў адносінах да беларусаў», — падсумаваў палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG