Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцпасланьнікі краін Эўразьвязу па сувязях зь Беларусьсю сустрэліся з прадстаўнікамі АПК


Спэцпасланьнікі эўрапэйскіх краін сустрэліся з прадстаўнікамі АПК
Спэцпасланьнікі эўрапэйскіх краін сустрэліся з прадстаўнікамі АПК

Бакі абмеркавалі прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеяньняў на 2024 год.

Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту правялі сустрэчу са спэцпасланьнікамі дэмакратычных краін па сувязях зь Беларусьсю. У мерапрыемстве ўдзельнічалі Крыстына Юганэсан (Швэцыя), Аста Андрыяўскене (Літва), Артур Міхальскі (Польшча), Марка Коплімаа (Эстонія), прадстаўнікі АПК Павал Латушка, Аліна Коўшык і Валеры Мацкевіч.

Як паведамляе АПК, на сустрэчы абмеркавалі прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеяньняў на 2024 год. У прыватнасьці, абмяркоўвалася адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці, а таксама гарманізацыя заходніх санкцый.

Спэцпасланнікі адзначылі, што іх краіны будуць выступаць за ўвядзеньне санкцыйнага пакета, накіраванага на гарманізацыю санкцый у дачыненьні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі. Апрача таго, абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сфэры культуры, магчымасьць удзелу беларускіх дзеячоў мастацтва ў праграмах «Усходняга партнэрства», дадатковая падтрымка беларускіх незалежных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG