Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне адкрываецца выстава беларускіх мастакоў у выгнаньні


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Архіўнае фота
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Архіўнае фота

2 лютага ў Бэрліне адкрывацца выстава беларускіх мастакоў пад назвай «Часам я трымаюся за паветра».

Маладыя беларускія мастакі ў эміграцыі, чые творы выстаўленыя ў Бэрліне, азіраюцца на пратэсты, якія карэнным чынам зьмянілі іх жыцьцё, і на наступныя гады, адзначае выданьне Reform.by.

У сваёй творчасьці мастакі закранаюць рэпрэсіі ў Беларусі і страх пастаяннага цкаваньня, які не заканчваецца нават у эміграцыі. Яны маюць справу са станам непрыналежнасьці і бясконцымі петлямі бюракратыі, піша Reform.by. Выстава шукае выяўленьня асабістай сытуацыі многіх мастакоў у эміграцыі, якая датычыцца ня толькі беларусаў.

Назва выставы паходзіць ад верша паэткі Вольгі Гапеевай, якая цяпер таксама жыве ў эміграцыі ў Нямеччыне. У сваім эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнаньня» яна зьвяртаецца да паэзіі і мастацтва як да сродкаў свабоднай думкі і супраціву бюракратычнай мове дзяржаў і дыктатарскаму гвалту.

Удзел у выставе бяруць: Аляксандр Адамаў, Разаліна Бусел, Анастасія Пальчукевіч, Васіліса Паляніна, Леся Пчолка, Надзя Саяпіна, Антаніна Слабодчыкава, Варвара Суднік, Аляксей Талстоў.

Куратары выставы– Катарына фон Хагенаў, Уладзімер Грамовіч і Паўліна Альшэўская.

Выстава адкрыецца 2 лютага, у 18:00, у Galerie im Körnerpark, Schierker Str. 8, Бэрлін. Яна будзе працаваць да 29 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG