Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Кіргізстану на ЦЭЦ адбыўся выбух, частка спажыўцоў засталіся безь цяпла. Улады не выключаюць дывэрсіі


Вынікі выбуху на ЦЭЦ у Бішкеку, 2 лютага 2024
Вынікі выбуху на ЦЭЦ у Бішкеку, 2 лютага 2024

У выніку выбуху пацярпелі пяць супрацоўнікаў, два зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

У Бішкеку раніцай 2 лютага на цеплаэлектрацэнтралі, якая забясьпечвае ўвесь горад цяплом і гарачай вадой, адбыўся выбух, які выклікаў пажар.

Як паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва KyrTAG, у Міністэрстве надзвычайных сытуацый Кіргізстану ня выключылі, што інцыдэнт адбыўся ў выніку дывэрсіі.

Для падтрыманьня работы ЦЭЦ і цеплавых сетак прыпынілі падачу гарачай вады ўсім спажыўцам сталіцы Кіргізстану, у некалькіх раёнах жыхары засталіся безь цяпла.

Усе школы і дзіцячыя садкі перавялі на дыстанцыйную працу, у раёне ЦЭЦ абвясьцілі надзвычайную сытуацыю.

Улады запэўніваюць, што аднавіць падачу гарачай вады і цяпла змогуць цягам 2-3 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG