Сыстэма цеплазабесьпячэньня ў Жлобіне ня вытрымала выпрабаваньня вялікімі маразамі. Раніцай праз аварыю на цеплатрасе паўгорада засталося без цяпла і гарачай вады, паведаміў Tut.by.
Мясцовыя ратавальныя службы расказалі, што а 4-й раніцы адбыўся прарыў на трубаправодзе цеплатрасы дыямэтрам у 500 мм. Усяго без гарачай вады і ацяпленьня засталіся 86 шматкватэрных жылых дамоў, 3 дзіцячыя садкі і школа.
Работы для ліквідацыі праблемы пачаліся неадкладна і трывалі некалькі гадзін. Сайт жыльлёвага прадпрыемства «Уником» паведаміў, што цеплазабесьпячэньне ў Жлобіне цалкам аднавілася.