Даты дня
1 лютага 1863 году — Кастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.
1 лютага 2018 году памёр Барыс Кіт, навуковец, пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–30-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і нацысцкіх турмаў, дзяяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне.
Таксама ў гэты дзень
1411 — заключаны Торунскі мір, які паклаў канец Вялікай вайне Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
1661 — народнае паўстаньне ў Магілёве супраць маскоўскага гарнізону.
1717 — у Варшаве прайшоў «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, які абмежаваў паўнамоцтвы караля і пашырыў правы шляхты. Гэтыя рашэньні прымаліся пад ціскам расейскага імпэратара Пятра І.
1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. Пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. Гімназія фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні і Таварыства беларускай школы. Тут навучаліся Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Міхал Вітушка і іншыя.
1946 — байцы Рамуальда Рэйса («Бурага») спалілі вёскі Заляшаны і Выганоўская Волька на Падляшшы.
У гэты дзень нарадзіліся
1811 — Рамуальд Зянкевіч, фальклярыст, этнограф, археоляг, краязнавец.
1884 — Аляксандар Сянкевіч, грамадзкі і палітычны дзяяч, наркам аховы здароўя БССР (1921–22), удзельнік нелегальнага настаўніцкага зьезду ў Мікалаеўшчыне (1906), ахвяра сталінізму.
1892 — Браніслаў Тарашкевіч, мовазнаўца і палітык.
1913 — Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык і дзяржаўны дзяяч БССР.
1931 — Барыс Ельцын, першы расейскі прэзыдэнт.
1931 — Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.
1964 — Марыя Паўліна Сурвіла, прафэсар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР.
У памяці
1733 — Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1856 — Іван Паскевіч, расейскі вайскавод, акупацыйны кіраўнік Польшчы. Правёў рэканструкцыю Гомельскага палаца — сваёй рэзыдэнцыі. Пахаваны ў Гомлі.
1860 — Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
1874 — Гелена Скірмунт, мастачка і скульптарка.
1991 — Станіслаў Шушкевіч, літаратар і вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
2012 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.
2011 — Тацяна Зіненка, паэтка.