Інфармацыя аб гэтым зьявілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры зьвестак аб банкруцтве.
У ліпені 2023 стала вядома, што кампанію зьліквідуюць. Такім было рашэньне ўласьніка, які страціў цікавасьць да праекту. На той момант крэдыторскай запазычанасьці ў кампаніі не было, а бягучая складала толькі тысячу рублёў, удакладняе Officelife.
Зараз жа юрыдычная асоба замест ліквідацыі ідзе ў банкруцтва. Як сказана ў вызначэньні суду, даўгі перад крэдыторамі перавысілі 1,85 млн рублёў, пры гэтым актывы кампаніі папярэдне ацанілі амаль у 113 тысяч рублёў.
Гаворка ідзе аб афіляваных крэдыторах уладальніка парку забаў. Пры гэтым канчатковая сума доўгу яшчэ ня вызначана, як і не ацэнены актывы.
Летась стала вядома, што на месцы парку забаў «Дрымлэнд», у зялёнай зоне паміж лукавінай ракі Сьвіслач і вуліцай Арлоўскай, адкрыюць новае месца адпачынку. Там зьявіцца так званы «Парк народнага адзінства».