Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мара ня спраўдзілася: Уласьнік парку забаваў «Дрымлэнд» ліквідуе яго


«Дрымлэнд» — парк у Менску
«Дрымлэнд» — парк у Менску

Пра гэта паведамляе выданьне Office life.

Юрыдычную асобу менскага парку забаваў «Дрымлэнд» ліквідуюць. Інфармацыя пра гэта зьявілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра. Парк быў зарэгістраваны ў 2014 годзе. Першапачаткова ў ім плянаваліся атракцыёны і адкрыты аквапарк. Але ў апошнія гады ў «Дрымлэнда» ўзьніклі пэўныя праблемы.

Сёлета на пачатку лета на тэрыторыі парку не адкрылася нават аквазона з басэйнамі, а ў сярэдзіне ліпеня стала вядома, што кампанію ліквідуюць.

Як растлумачылі Office Life прадстаўнікі ліквідатара, рашэньне было прынятае ўласьнікам, які страціў цікавасьць да праекту.

На канец ліпеня крэдыторскай запазычанасьці ў кампаніі няма, толькі бягучая — прыкладна ў памеры 1 тысячы рублёў.

Летась на продаж выстаўляўся офісна-гандлёвы цэнтар «Дрымлэнд» у Менску. Былы ўладальнік аквапарку Юры Авярʼянаў, які стаў фігурантам крымінальнай справы, некалькі гадоў таму эміграваў, а забаўляльны комплекс выставілі на аўкцыён.

Парк забаваў «Дрымлэнд» упершыню быў выстаўлены на продаж у рамках справы аб банкруцтве кампаніі «Ростэм» бізнэсоўца Юрыя Авярʼянава. У 2016 годзе ў яго разгарэлася «вайна» з крэдыторамі за свае актывы. Былі распачатыя крымінальныя справы, а сам Авярʼянаў эміграваў у Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG