Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка працягнуць перамовы ў Пецярбургу ў рамках «саюзнай дзяржавы»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на перамовах увосень 2023 году
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на перамовах увосень 2023 году

Лукашэнка працягвае свой візыт у Санкт-Пецярбург.

У панядзелак, 29 студзеня Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка правядуць пасяджэньне Найвышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы».

Як паведамляе прэс-служба Крамля, «плянуецца падвесьці вынікі выкананьня базавага дакумэнту „Асноўныя кірункі рэалізацыі палажэньняў Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады“, а таксама зацьвердзіць аналягічны дакумэнт на наступны трохгадовы тэрмін».

«Акрамя таго, мы маем намер прыняць шэраг важных рашэньняў у далейшай актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня па канкрэтных кірунках», — адзначылі ў прэс-службе.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што ў сустрэчы будзе ўдзельнічаць усё кіраўніцтва краіны.

«У нас поўная каманда — усё найвышэйшае кіраўніцтва краіны, міністры, віцэ-прэм’еры», — сказаў ён.

Прэс-служба Лукашэнкі па выніках нядзельных перамоў паведаміла, што Лукашэнка і Пуціна вялі перамовы на працягу 8 гадзін і 6 хвілін.

Размовы пра інтэграцыю дзьвюх краін працягваюцца даўно. У 2020 годзе яны адышлі на другі плян на фоне палітычнага крызісу ў Беларусі і масавых пратэстаў супраць дзейнай улады. Да інтэграцыйных размоў вярнуліся ў 2021 годзе: ужо ў верасьні апублікавалі і падпісалі ўсе 28 «дарожных мапаў» інтэграцыі. Пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў на пачатку 2024 году заявіў, што маштабная трохгадовая работа па рэалізацыі гэтых праграм практычна завершаная.

Сярод іншага, у «дарожных мапах» прапісваліся канкрэтныя крокі, якія патрабавалі зьмены беларускага заканадаўства, а менавіта:

  • Інтэграцыя плацежных сыстэмаў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў дзяржаўных кантрольных органаў, што да адсочвальнасьці тавараў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў маркіраваньня тавараў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў транспартнага кантролю дзяржаўных кантрольных органаў,
  • Фармаваньне аб’яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў,
  • Фармаваньне аб'яднанага рынку электрычнай энэргіі,
  • Разьвіцьцё атамнай энэргетыкі,
  • Уніфікацыя заканадаўства ў сфэры турысцкай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG