Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная грамада Канстантынопалю ў Літве зьвярнулася па дзяржаўную рэгістрацыю


Вільня, Царква Усьпеньня Прачыстай Багародзіцы, заснаваная ў 1346 годзе
Вільня, Царква Усьпеньня Прачыстай Багародзіцы, заснаваная ў 1346 годзе

Раней Канстантынопальскі патрыярх вярнуў сан пяцярым літоўскім праваслаўным сьвятарам, якіх да таго адхіліў ад службаў Маскоўскі патрыярхат.

Праваслаўная грамада Канстантынопалю ў Літве зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі краіны з просьбай аб юрыдычным прызнаньні. Пазьней такое прызнаньне можа дазволіць ім атрымаць дзяржаўнае фінансаваньне, піша агенцтва BNS.

«На гэтым тыдні ў Міністэрства юстыцыі паступілі дакумэнты для ўключэньня Экзархату Сусьветнага Патрыярхату ў Літве ў рэестар юрыдычных асобаў», — паведаміў прэс-прадстаўнік міністра юстыцыі Паўлюс Жэйміс. Міністэрства выявіла шэраг недахопаў і папрасіла дапоўніць прадстаўленыя дакумэнты.

Пра намер стварыць царкоўную структуру ў Літве ў сакавіку 2023 году заявіў Патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей, які знаходзіўся зь візытам у краіне, і вярнуў у сан пяцярых былых сьвятароў Літоўскай праваслаўнай архіепіскапіі Маскоўскага патрыярхату.

Летась за «кананічныя праступкі» у Літоўскай Праваслаўнай Архіепархіі зьнялі са сьвятарства пяць клірыкаў Экзархату, аднак Канстантынопаль заявіў, што гэта адбылося не з-за парушэньня царкоўных правілаў, а з-за пазыцыі ў пытаньні расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Экзархат налічвае дзесяць грамадаў у Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG