Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная царква Літвы просіць Маскоўскі Патрыярхат аб самастойным статусе


Царква Ўсьпеньня Прачыстай Багародзіцы, Вільня
Царква Ўсьпеньня Прачыстай Багародзіцы, Вільня

Кіраўнік Літоўскай праваслаўнай царквы (ЛПЦ), мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій зьвярнуўся ў Маскоўскі Патрыярхат Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) з просьбай надаць ЛПЦ статус самастойнай Царквы

Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Інакенцій назваў зварот у Маскоўскі Патрыярхат гістарычнай падзеяй. На гэты момант самастойнымі зьяўляюцца праваслаўныя цэрквы ў Латвіі, Эстоніі і Малдове, а таксама Расейская Праваслаўная Царква за межамі Расеі.

Усе гэтыя Цэрквы самастойныя ў арганізацыі свайго царкоўнага жыцьця і прыняцьці рашэньняў, але пры гэтым захоўваюць кананічную сувязь з Маскоўскім Патрыярхатам. Просьба Інакенція была прынятая да разгляду Сьвятым Сынодам РПЦ, які 27 траўня пастанавіў сфармаваць адпаведную камісію для вырашэньня пытаньня.

Паводле мітрапаліта, гэта адпавядала б статусу праваслаўнай царквы ў Літве ў цяперашняй сытуацыі, бо і сёньня ўсе рашэньні яе кіраўніцтва прымае самастойна.

«Наша царква не з Масквы ці Расеі, а зь Літвы, усе рашэньні, зьвязаныя зь яе кіраваньнем, прымаюцца ў Літве. Ня маючы абсалютна ніякіх фінансавых сувязяў з Маскоўскім Патрыярхатам, мы падтрымліваем кананічныя і малітоўныя адносіны з Маці-Царквой і застаемся вернымі расейскім традыцыям праваслаўнай пабожнасьці», — гаворыцца ў заяве мітрапаліта Інакенція.

Да гэтага часу Літоўская Праваслаўная Царква мела статус кананічнай япархіі. Статус самастойнай Царквы даецца паводле рашэньня Архіярэйскага сходу патрыяршым Томасам (указам аб згодзе). Раней Інакенцій адхіліў ад служэньня некалькіх праваслаўных сьвятароў, калі яны ініцыявалі сваё аддзяленьне ад Маскоўскага Патрыярхату і вырашылі зьвярнуцца да Канстантынопальскага патрыярха з просьбай увайсьці ў склад гэтай мітраполіі.

Сьвятары раней крытыкавалі ўварваньне Расеі ва Ўкраіну і падтрымку гэтых дзеяньняў Расейскай праваслаўнай царквой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG