Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі другі раз з пачатку году гарэў аўтобус беларускай вытворчасьці


Эмблема МАЗ. Архіўнае фота
Эмблема МАЗ. Архіўнае фота

Рэйсавы аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу раніцай 22 студзеня, паведамляе «Дзелавы Пецярбург».

Узгараньне аўтобуса адбылося, калі ён ехаў па праспэкце Касманаўтаў у Санкт-Пецярбургу. Полымя ўспыхнула ў пярэдняй частцы, а затым ахапіла ўвесь транспартны сродак. Кіроўца пасьпеў высадзіць пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Факт здарэньня пацьвердзіў перавозчык, якому належыць аўтобус.

Менскі аўтазавод (МАЗ)— адзін з асноўных пастаўшчыкоў аўтобусаў для Пецярбургу. З тэхнікай беларускага вытворцы раней неаднаразова здараліся пажары. Апошні раз беларускі аўтобус гарэў 3 студзеня.

Тады перавозчык патлумачыў, што загарэліся адпрацаваныя газы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG