Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ініцыяваў закон аб множным грамадзянстве, пад які падпадаюць замежныя добраахвотнікі, што ваююць за Ўкраіну


Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота
Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўносіць у Раду законапраект, які дазволіць увесьці інстытут множнага грамадзянства.

«Сёньня (22 студзеня. — РС) я ўношу ў Вярхоўную Раду Ўкраіны ключавы законапраект, які дасьць магчымасьць прыняць комплексныя зьмены ў заканадаўстве і ўвесьці інстытут множнага грамадзянства», — зазначыў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў звароце з нагоды Дня Саборнасьці.

Зяленскі таксама павіншаваў украінцаў з гэтым нацыянальным сьвятам у гонар дня, калі ў 1919 годзе было абвешчана аб'яднаньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі з Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікай.

«Калі ўсе ўкраінцы трымаюцца за рукі, яны іх не падымуць угару, каб здацца. Змагаемся мы ўсе. І сёньня гэта тычыцца ня толькі абодвух берагоў Дняпра. Сёньня саборнасьць украінцаў ахоплівае абедзьве паўкулі Зямлі, у кожным куточку якой 24 лютага прагучала: я ўкраінец», — сказаў Зяленскі.

Раней, 2 сьнежня, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе законапраект аб множным грамадзянстве.

Зяленскі назваў гэты законапраект «ключавым», які дазволіць мець «усім этнічным украінцам і іх нашчадкам з розных краін сьвету» ўкраінскае грамадзянства. «Вядома, акрамя грамадзян краіны-агрэсара», — дадаў ён, маючы на ўвазе Расею.

З прыняцьцем гэтага законапраекту, паводле украінскага прэзыдэнта, грамадзянства Ўкраіны змогуць атрымаць усе, хто ў розныя гады «вымушана пакінулі родную зямлю, апынуўшыся ў Эўропе, ЗША, Канадзе, краінах Азіі, Лацінскай Амэрыкі». Таксама Зяленскі адзначыў, што ўкраінскае грамадзянства атрымаюць іншаземныя добраахвотнікі, якія сталі на абарону Ўкраіны.

Тэксту законапраекту яшчэ няма на афіцыйным сайце Вярхоўнай Рады.

Акрамя таго, Зяленскі паведаміў, што падпісаў указ «Аб гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях Расейскай Фэдэрацыі».

«Гэта вяртаньне праўды аб гістарычным мінулым дзеля ўкраінскай будучыні», — адзначыў ён.

У верасьні на сустрэчы з украінскай грамадой у Нью-Ёрку Уладзімір Зяленскі прапанаваў увесьці падвойнае грамадзянства для ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой. Пра тое, што законапраект аб падвойным грамадзянстве неўзабаве будзе накіраваны ў Вярхоўную Раду, у кастрычніку казаў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Яўген Енін. Ён дапускаў, што закон аб грамадзянстве ва Ўкраіне можа зьявіцца менш чым праз год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG