Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft паведаміла пра атаку расейскіх хакераў — яны атрымалі доступ да пошты кіраўнікоў кампаніі


Карпарацыя Microsoft паведаміла пра атаку хакераў Midnight Blizzard, таксама вядомай як Nobelium. У выніку атакі яны атрымалі доступ да некаторых карпаратыўных электронных поштаў супрацоўнікаў кампаніі, у тым ліку кіраўнікоў.

У заяве карпарацыі сказана, што каманда бясьпекі выявіла атаку 12 студзеня і пачала расьсьледаваньне. Microsoft сьцьвярджае, што за атакай стаяць хакеры Midnight Blizzard, якіх спансуюць расейскія ўлады.

Узломваць уліковыя запісы пачалі яшчэ ў канцы лістапада 2023 году, у выніку хакеры атрымалі доступ «да вельмі невялікага адсотка карпаратыўных уліковых запісаў электроннай пошты Microsoft», гаворыцца ў прэс-рэлізе. Сярод уладальнікаў узламаных профіляў былі кіраўнікі карпарацыі, супрацоўнікі службы кібэрбясьпекі, юрыдычнай службы і іншых падразьдзяленьняў.

Хакеры скралі некаторыя лісты і прымацаваныя да іх дакумэнты. Пры гэтым Microsoft кажа, што першапачаткова хакеры жадалі знайсьці ў пошце інфармацыю аб самой Midnight Blizzard, а таксама, што напад не зьвязаны з уразьлівасьцю ў прадуктах ці службах кампаніі.

Карпарацыя сьцьвярджае, што на дадзены момант няма доказаў, што хакеры атрымалі доступ да «кліенцкіх асяродзьдзяў, зыходнага коду або сыстэм штучнага інтэлекту». Паводле прэс-рэлізу, яны атрымалі доступ да састарэлага невытворчага тэставага ўліковага запісу, празь які змаглі атрымаць доступ карпаратыўных профіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG