Ён заявіў, што атакі, магчыма, былі ўчыненыя расейскімі хакерскімі групамі.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Афіцыйная Варшава падкрэсьлівае, што часта сутыкаецца са спробамі дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, якія паходзяць з Расеі.
DDoS-напады робяцца шляхам перанакіраваньня вялікіх аб’ёмаў інтэрнэт-трафіку на сэрвэры, каб вывесьці іх з ладу.
«Атрымаўшы інфармацыю пра тое, што рыхтуюцца такія атакі, мы неадкладна паінфармавалі ўсе рэдакцыі, каб у іх была магчымасьць адрэагаваць на гэтую сытуацыю», — цытуе Цяшынскага польскае дзяржаўнае інфармагенцтва PAP.
Адказваючы на пытаньне, ці стаяць за нападамі расейскія хакерскія групы, Цяшынскі сказаў, што атрымана інфармацыя пра гэта.
Паводле зьвестак PAP, пацярпелі сайты штодзённых газэт Gazeta Wyborcza, Rzeczpospolita і Super Express. Wyborcza пацьвердзіла ў Твітэры, што стала ахвярай атакі, як і сайт навінаў wPolityce.pl.