Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларусы, якія ехалі на цягніку Калінінград — Пецярбург, сышлі на вакзале ў Вільні, іх затрымалі, але ненадоўга


Вільня ў сьнежні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Вільня ў сьнежні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт адбыўся праз памылку пэрсаналу цягніка — яны адчынілі дзьверы вагона, і беларусы гэтым скарысталіся, як яны потым паведамілі, «каб паглядзець на горад».

Двое грамадзян Беларусі, якія 17 студзеня ехалі з Калінінграду ў Санкт-Пецябрург, выйшлі на чыгуначным вакзале ў Вільні, але іх затрымала ахова.

Як паведаміла выданьне delfi.lt, інцыдэнт адбыўся праз памылку пэрсаналу цягніка — яны адчынілі дзьверы вагона, і беларусы гэтым скарысталіся, як яны потым паведамілі, каб паглядзець горад.

«На Віленскім чыгуначным вакзале цяпер няма КПП. Цягнік робіць у Вільні толькі тэхнічны прыпынак. Пасажыры могуць выйсьці ў Кяне, дзе ёсьць КПП», — працытавала выданьне прадстаўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедруса Мішуціса.

Як высьветліла літоўская паліцыя, грамадзяне Беларусі — мужчыны 1980 і 1972 гадоў нараджэньня — мелі шэнгенскія візы. Яны на тым жа цягніку паехалі далей, але да наступнай станцыі іх ахоўвалі паліцыянты, каб яны не сышлі раней.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў паведаміў выданьню, што ня верыць у вэрсію гэтых беларусаў.

«Паводле іх, яны ехалі транзытам і хацелі палюбавацца Вільняй, таму захацелі выйсьці ў Вільні», — сказаў Рустам Любаеў.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы дадаў, што цяпер грамадзяне трэціх краін, якія едуць цягніком з Калінінграда, могуць выйсьці ў Літве толькі на двух прыпынках — у Кяне і Кібартаі. Летась памежнікі не зафіксавалі ніводнага аналягічнага выпадку, каб пасажыры спрабавалі выйсьці ў Вільні.

У той жа час, паводле яго, у 2023 годзе зафіксавалі 100 парушэньняў, зьвязаных з дазволамі перамяшчацца па Літве.

«Гэта выпадкі, калі ў людзей быў дакумэнт аблегчанага транзыту ў Калінінград, але яны знаходзіліся ў Літве больш, чым было дазволена. Але што тычыцца цягнікоў, такіх выпадкаў не было», — расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG