Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі для школьнікаў ствараюць факультатыў вайсковага перакладу, каб умець дапытваць палонных


Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Архіўнае фота
Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Архіўнае фота

У школах для вучняў 10-11 клясаў арганізоўваюць факультатыў на ангельскай мове «Вайсковы пераклад».

Пастанова з такой інфармацыяй зьявілася на Нацыянальным прававым партале Беларусі.

У выніку засваеньня інфармацыі, якую хочуць прадставіць новаўведзеным факультатывам на ангельскай мове «Вайсковы пераклад», навучэнцы 10-11 клясаў павінны ведаць:

  • вайсковую/ тэрміналёгію і абрэвіятуры ў аб’ёме цяперашняй вучэбнай праграмы;
  • граматычныя зьявы, характэрныя для арыгінальных вайсковых і вайскова-тэхнічных тэкстаў на замежнай мове і дастатковых для зносін у працэсе перакладчыцкай дзейнасьці;
  • агульныя зьвесткі аб узброеных сілах Вялікай Брытаніі і ЗША і іхным узбраеньні;
  • клясыфікацыю вайскова-тапаграфічных мапаў,

а таксама:

  • умець выкарыстоўваць атрыманыя веды ў розных сытуацыях іншамоўных зносін, вызначаных цяперашняй вучэбнай праграмай; здабываць інфармацыю з тэксту на вайсковую тэматыку;
  • чытаць зьмест баявых дакумэнтаў і перадаваць іх сутнасьць на расейскай мове; перакладаць з ангельскай мовы на расейскую вайсковыя і вайскова-тэхнічныя тэксты або перадаваць іх зьмест на расейскай мове;
  • ажыцьцяўляць двухбаковы пераклад гутаркі або допыту ваеннапалоннага (апытаньне мясцовага жыхара);
  • вызначаць па знаках адрозьненьня вайскоўцаў узброеных сіл ЗША і Вялікай Брытаніі, іх прыналежнасьць да званьняў і катэгорыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG