Паводле зьвестак інфармацыйнага агенцтва «Позірк», майстар зьяжджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пэнсію.
62-гадовы Юрась Камандзірчык з 2021 году — Народны майстар Беларусі. Ён адзін з аўтараў мэмарыяльнага крыжа Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Ягоныя работы разьмешчаныя ў розных месцах Беларусі.