Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт і сацсеткі «Настоящего времени» абвясьцілі «экстрэмісцкімі»


Камэра тэлеканалу «Настоящее время»
Камэра тэлеканалу «Настоящее время»

Адпаведнае рашэньне прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 5 студзеня. Зьвесткі пра гэта апублікаваныя на сайце Міністэрства інфармацыі.

Таксама «экстрэмісцкімі» былі абвешчаныя тэлеграм-каналы і чаты «МЗКТ для жизни», «Навіны Вілейка», «Сiтуацыйна-аналiтычны цэнтр», «Честные учителя Беларуси», «МЫ НЕ ХОЛОПЫ».

«Настоящее время» — гэта тэлеканал, створаны Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода пры ўдзеле «Голасу Амэрыкі». Місія каналу — прасоўваньне дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў, а таксама правоў чалавека.

«Больш чым праз тры гады пасьля фальшывых выбараў у Беларусі рэжым Лукашэнкі адчувае такую пагрозу з боку незалежнай прэсы, што працягвае ачарняць СМІ як экстрэмісцкія арганізацыі», — заявіў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус.

Стывэн Капус
Стывэн Капус

«Гэтая акцыя нічога не мяняе. Свабодная Эўропа / Радыё Свабода нязьменна імкнецца данесьці да беларускай аўдыторыі праўдзівую інфармацыю», — дадаў Стывэн Капус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG