Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе з магілы ксяндза зьнік герб паўстаньня Каліноўскага


Ранейшы выгляд магілы ксяндза Адама Фалькоўскага
Ранейшы выгляд магілы ксяндза Адама Фалькоўскага

Нехта зацёр выяву герба. Гэта можа быць часткай кампаніі ўладаў па зьнішчэньні гістарычных помнікаў.

Камень на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе застаўся бяз герба паўстаньня Каліноўскага.

Тэлеграм-канал «Спадчына» заўважыў, што хтосьці зацёр герб паўстанцаў, куды ўваходзяць анёл, польскі белы арол і вялікалітоўская «Пагоня».

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў расстраляны расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 году ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна сьвятара складалася з таго, што ён зачытаў маніфэст паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстаньні.

Вандалізм на месцы пахаваньня сьвятара ўжо быў раней: спачатку камяні вакол магілы раскідвала царская паліцыя, у 1940 годзе крыж зьнішчылі савецкія ўлады. З тымі крыжамі, што ставілі самі людзі ў 90-я, упарта змагаліся мясцовыя чыноўнікі.

У 2010-м з дазволу ўладаў крыжы замянілі на камень, цяпер камусьці не спадабаўся і ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG