Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі падчас землятрусу загінулі ня менш за 48 чалавек. ФОТА


Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня
Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня

Землятрус магнітудай 7,6 бала адбыўся 1 студзеня на паўвостраве Нота.

Паводле апошніх зьвестак, у Японіі ў выніку землятрусу загінулі прынамсі 48 чалавек. Аб гэтым паведамляе Kyodo з спасылкай на мясцовыя ўлады.

Землятрус магнітудай 7,6 бала адбыўся 1 студзеня на паўвостраве Нота ў прэфэктуры Ісікава і ў прылеглых раёнах цэнтральнай Японіі. Ён прывёў да моцных разбурэньняў і пажараў у горадзе Вадзіма ў прэфэктуры Ісікава. Падземныя штуршкі і абломкі ўскладняюць правядзеньне выратавальных апэрацыяў. Паводле ўладаў Ісікавы, 20 з 48 ахвяр былі зарэгістраваны ў Судзу, 19 — у Вадзіме, пяць — у Нанао.

Разбурэньні таксама былі зафіксаваныя ў прэфэктурах Ніігата, Тояма, Фукуі і Гіфу.

Улады Японіі аб’явілі для ўсяго заходняга ўзьбярэжжа краіны пагрозу цунамі, аднак скасавалі раніцай 2 студзеня.

Таксама пагроза цунамі была абвешчаная ў расейскім Уладзівастоку, Хабараўскім краі і на востраве Сахалін.

Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня
Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня
Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня
Наступствы землятрусу ў Японіі. 2 студзеня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG