Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль мае намер вывесьці некалькі тысяч вайскоўцаў з Газы


Ізраільскія вайскоўцы ў сэктары Газа
Ізраільскія вайскоўцы ў сэктары Газа

Ізраіль выводзіць некалькі тысяч сваіх вайскоўцаў з сэктара Газа, дзе з кастрычніка працягваецца апэрацыя супраць групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.

У паведамленьні ізраільскага ваеннага камандаваньня ад 1 студзеня паведамляецца, што на працягу наступных некалькіх тыдняў з тэрыторыі Газы выведуць пяць брыгад. Акрамя таго, размова ідзе аб частковай дэмабілізацыі рэзэрвістаў, мабілізаваных пасьля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка, з якога пачалася цяперашняя рэзкая эскаляцыя канфлікту ў Газе.

Пры гэтым прадстаўнікі Арміі абароны Ізраілю сьцьвярджаюць, што мэты вайны не мяняюцца — Ізраіль імкнецца да таго, каб пазбавіць ХАМАС кантролю над Газай. «Дасягненьне мэт вайны патрабуе працяглага вядзеньня баявых дзеяньняў, і мы да гэтага гатовыя», — заявіў прэс-сакратар ізраільскай арміі контрадмірал Даніэль Хагары. Частка вайскоўцаў з Газы можа быць перакінутая на поўнач, да мяжы зь Лібанам, дзе працягваюцца перастрэлкі паміж ізраільскімі вайскоўцамі і атрадамі радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбала» і па-ранейшаму ня выключаны пачатак шырокамаштабных баявых дзеяньняў.

Па паведамленьнях агенцтваў і ізраільскіх СМІ, неўзабаве ізраільскія вайскоўцы маюць намер сканцэнтраваць высілкі на баях на поўдні сэктара, у прыватнасьці ў горадзе Хан-Юніс, які лічыцца адной з апораў ХАМАС.

Наземная апэрацыя ў Газе працягваецца ўжо больш за два месяцы. За гэты час ізраільскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль значныя тэрыторыі, асабліва на поўначы сэктара. Аднак частка сэктара Газа працягвае заставацца пад кантролем ХАМАС. Групоўка па-ранейшаму ўтрымлівае больш за 130 захопленых у Ізраілі закладнікаў.

Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць аб пераходзе да трэцяй фазы наземнай апэрацыі, якая працягнецца «ня менш за шэсьць месяцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG