На 3 рублі, то бок да 40, з 1 студзеня павялічваецца памер базавай велічыні. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры розных выплат, у тым ліку некаторыя дапамогі, стыпэндыі, падаткі і зборы, штрафы і іншыя.
Разам з тым, з новага году ў Беларусі ўступілі ў сілу зьмяненьні ў Падатковым кодэксе, якія павышаюць акцызы на тытунёвыя вырабы, алькагольныя напоі і іншыя тавары.
Напрыклад, стаўка акцызу на 1 літар стопрацэнтнага этылявага сьпірту з харчовай сыравіны павялічылася на прыкладна 6%. Акцыз на літар садавінна-ягаднага натуральнага віна з доляй сьпірту 13% і больш таксама павысіўся на 6%. Акцыз на шампанскае вырас на 5,5%.
Таксама вырасьлі стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы. Павышэньне таксама закранула паліва, дзе стаўкі на бэнзін і дызэль павялічыліся на 6 працэнтаў.
Акцызы ўключаюцца ў цану тавараў, таму чакаецца, што ў новым годзе названыя тавары падаражэюць. Урад і Нацыянальны банк Беларусі прагназуюць, што гадавы ўзровень інфляцыі не перавысіць 6 працэнтаў.