Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіных назваў рэзалюцыю Эўрапарлямэнту з патрабаваньнем вызваліць Статкевіча элемэнтам «гібрыднай вайны»


Мікола Статкевіч, каляж
Мікола Статкевіч, каляж

Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах Андрэй Савіных заклікаў Эўрапейскі парлямэнт «адмовіцца ад варожай рыторыкі і спыніць выкарыстаньне мэтадаў гібрыднай вайны ў дачыненьні да Беларусі».

Такую заяву ён зрабіў, рэагуючы на прынятую Эўрапарлямэнтам рэзалюцыю «Нявызначанасьць адносна месцазнаходжаньня Мікалая Статкевіча і нядаўнія напады на членаў сем’яў беларускіх палітыкаў і актывістаў», цытуе «Позірк» паведамленьне прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.

На думку Савіных, рэзалюцыя «носіць ангажаваны і неаб’ектыўны характар», а «абвінавачваньні на адрас беларускіх уладаў надуманыя і контрапрадуктыўныя».

У прынятай 14 сьнежня рэзалюцыі Эўрапарлямэнт запатрабаваў «неадкладна і безумоўна вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх 1500 палітычных зьняволеных», а таксама зьняць зь іх усе абвінавачваньні і «забясьпечыць іх поўную рэабілітацыю і фінансавую кампэнсацыю за шкоду, прычыненую ў выніку пазбаўленьня волі».

У прэамбуле рэзалюцыі адзначаецца, што яна прымаецца з улікам пагаршэньня здароўя Статкевіча, адсутнасьці інфармацыі пра яго і доступу адвакатаў і сям’і да яго на працягу больш як 300 дзён. Апазыцыйны палітык, ляўрэат прэміі Сахарава асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі і ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры калёніі строгага рэжыму.

Зьвяртаецца ўвага на «падобныя выпадкі ізаляцыі такіх вядомых беларускіх палітвязьняў, як Алесь Бяляцкі, Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Павал Севярынец, Паліна Шарэнда-Панасюк, Анджэй Пачобут і Ігар Лосік».

У дакумэнце падкрэсьліваецца неабходнасьць наданьня палітвязьням «адпаведнай мэдычнай дапамогі і прадстаўленьня доступу да адвакатаў, сем’яў, дыпляматаў і міжнародных арганізацый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG