Дырэктарку браслаўскага Музэя традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак, на такі ж тэрмін арыштаваныя яе муж і сямейная пара Рулевічаў, паведамляе «Вясна».
Людміла Рулевіч — знакамітая ў рэгіёне майстрыха, закавальніца майстэрства традыцыйнага ткацтва.
Яшчэ тром людзям уручаны позвы ў суд. Усё гэта - вынікі начных арыштаў, які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.
Паводле інфармацыі «Белсату», уначы ў чацьвер у дамы работнікаў Музэю традыцыйнай культуры прыйшоў АМАП. Сярод затрыманых — была кіраўніуа загадчыца музэю Элеанора Зінкевіч, ейны муж, а таксама іншыя працаўнікі ўстановы.
У дамах усіх работнікаў быў учынены «дасканалы ператрус», падчас якога знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама сканфіскавалі стары дакумэнт з пячаткаю, на якой выяўленая Пагоня.
У праграме выставы «Калядныя ўзоры» значылася батлейка «Цар Ірад», майстар-клясы, выстава вінтажных навагодніх цацак. Паведамляюць, што на выставу прыйшло шмат людзей, таму яе пастанавілі не адмяняць, нягледзячы на тое, што работнікаў музэю не было на месцы.