Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыб з плаўнікамі, падобнымі на чалавечыя рукі, засталося ня больш за сотню. Як навукоўцы плянуюць іх ратаваць


Thymichthys politus
Thymichthys politus

Навукоўцам дазволілі вылавіць частку чырвоных рыб-«рукаходаў» (Thymichthys politus), каб выратаваць від, які вымірае праз пацяпленьне. Пра гэта расказвае The Guardian.

Рыб з плаўнікамі, падобнымі на чалавечыя рукі, засталося ня больш за сотню. Усе яны жывуць ля берагоў Тасманіі, дзе вада награваецца ў чатыры разы хутчэй, чым у сярэднім па сьвеце. Калі нічога не зрабіць, з прычыны разбурэньня асяродзьдзя пасяленьня папуляцыя можа скараціцца на 99%, прагназуюць экспэрты.

Для пачатку навукоўцы вылавяць 25 рыб і разьмесьцяць іх у Інстытуце марскіх і антарктычных дасьледаваньняў на Тасманіі. Супрацоўнікі інстытута будуць сачыць за прыкметамі стрэсу ў рыб і пры неабходнасьці вылавяць астатніх. Як толькі пагроза цеплавых хваль зьнікне, рыб вернуць у мора.

Аўстралійскі ўрад выдзеліў 240 тысяч даляраў на аднаўленьне асяроддзям пражываньня Thymichthys politus і на іх утрыманьне ў няволі.

2023 стане самым цёплым у гісторыі назіраньняў. Мэтэаролягі ААН зьвязваюць рэкордную сьпякоту з антрапагенным зьмяненьнем клімату і пачаткам Эль-Ніньнё— павышэньня тэмпэратуры экватарыяльных вод Ціхага акіяна.

Высокія тэмпэратуры прыводзяць да гібелі людзей, жывёл і расьлін, спрыяюць распаўсюджваньню засух і лясных пажараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG