Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на выбары прэзыдэнта вылучылася журналістка, якая выступае супраць палітычных рэпрэсій і вайны ва Ўкраіне


Кацярына Дунцова, архіўнае фота
Кацярына Дунцова, архіўнае фота

Былы дэпутат Ржэўскай гарадзкой думы, журналістка, Кацярына Дунцова аб'явіла аб намеры вылучацца ў прэзыдэнты Расеі ў лістападзе. З таго часу улады намагаюцца перашкодзіць Дунцовай дайсьці да яе мэты.

У Маскве 17 сьнежня адбылося паседжаньне ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Расеі журналісткі з Ржэва Кацярыны Дунцовай. Прысутныя аднагалосна за яе прагаласавалі.

На паседжаньне зарэгістраваліся 719 чалавек. Паводле закону, іх павінна быць ня менш за 500. Сама кандыдат і прадстаўнік Цэнтрвыбаркама таксама прысутнічалі. Яшчэ перад афіцыйным пачаткам паседжаньня ў зале зьнікла электрычнасьць.

Таксама, як паведамляецца, на сход прыйшлі супрацоўнікі паліцыі, мадэратар у іх прысутнасьці папрасіў журналістаў не задаваць Дунцовай «палітычныя пытаньні». Як паведамляе выданьне «Сота», да 16.00 гадзін па маскоўскім часе скончыўся тэрмін арэнды памяшканьня, да гэтага моманту сход фармальна яшчэ не пачаўся. Кандыдат папрасіла ўладальнікаў падоўжыць тэрмін арэнды.

На наступны дзень улады ў Краснаярску супрацоўнікі паліцыі затрымалі ўдзельніцу ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Кацярыны Дунцовай, Вольгу Сувораву.

Сувораву затрымалі ў аэрапорце Краснаярска пасьля прылёту з Масквы, дзе яна прыняла ўдзел у паседжаньні ініцыятыўнай групы. Супрацоўнік паліцыі патлумачыў, што супраць Суворавай узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб ілжывым даносе.

Паведамляецца, што Суворава адмовілася даваць паказаньні з-за пагаршэньня стану здароўя, ёй выклікалі хуткую дапамогу.

Пасьля прадʼяўленьня абвінавачаньня Сувораву адпусьцілі, паведаміла Дунцова.

Хто такая Дунцова?

  • Кацярына Дунцова нарадзілася ў Краснаярску.
  • Журналістка былы дэпутат Ржэўскай гарадзкой думы аб'явіла аб намеры вылучацца ў прэзыдэнты ў лістападзе.
  • Яна выступіла за спыненьне вайны ва Ўкраіне і супраць палітычных рэпрэсій.
  • Калі збор ініцыятыўнай групы вылучыць яе ў прэзыдэнты, для рэгістрацыі ёй трэба будзе сабраць 300 тысяч подпісаў.
  • Па дадзеных «Соты», паміж штабамі Дунцовай і яшчэ аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты экс-дэпутата Дзярждумы Барыса Надзеждзіна ёсьць дамоўленннасьць аб сумесным зборы подпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG