Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Зьмену сэзонаў мы адчулі». Загадчыца траўмапунтку расказала пра найбольш тыповыя зімовыя траўмы менчукоў

«Зьмену сэзонаў мы адчулі». Загадчыца траўмапунтку расказала пра найбольш тыповыя зімовыя траўмы менчукоў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Загадчыца траўмахірургічнага аддзяленьня 19-й гарадзкой паліклінікі Менску Юлія Цапко расказала агенцтву «Менск-Навіны» пра тое, як пазьбегнуць зімовых траўм і якія з іх сустракаюцца ў халодную пару года найбольш часта.

У дзень, калі выпаў першы сьнег, у паліклініку зьвярнуліся пяць чалавек менавіта з траўмамі, зьвязанымі з галалёдзіцай,кажа доктарка.

— На жаль, зьмену сэзонаў мы адчулі. Падкрэсьліваю — менавіта з траўмамі, зьвязанымі з галалёдзіцай. Звычайна гэта пераломы шчыкалатак і прамянёвай косткі ў тыповым месцы. Растлумачу: калі чалавек падае, ён міжвольна абапіраецца на рукі. Таму тыповымі зімовымі траўмамі зьяўляюцца пералом прамянёвай косткі ў вызначаным месцы, вывіх пляча ці пералом ключыцы. Вядома, узровень траўматызму ў зімовы пэрыяд вышэйшы, а самі траўмы цяжэйшыя. Калі летам да нас прыходзяць з парэзамі і апёкамі, то зімой гэта абмаражэньні і пераломы.

Каб пазьбегнуць зімовых траўм, доктарка найперш рэкамэндуе зьвярнуць увагу на абутак.

— Калі хадзіць па сьнезе і лёдзе ў красоўках, павялічваецца верагоднасьць атрымаць згаданыя вышэй пашкоджаньні. Падэшва з пратэктарам і без абцаса — гэта тое, што дапаможа захаваць устойлівасьць і ўтрымацца на нагах. Некалькі гадоў таму ўрачы паліклінікі прааналізавалі траўмы грамадзян, якія зьвярнуліся па дапамогу, і высьветлілі, што сярод пацыентак пераважалі аматаркі высокіх абцасаў. Акрамя таго, у дні сьнегападу або галалёдзіцы ад прагулак варта ўстрымацца пажылым людзям, асабліва тым, хто карыстаецца кіем або хадункамі. Гэта ж адносіцца да пакутуючых ад галавакружэньня, артэрыяльнай гіпэртэнзіі, тым, у каго пасьля захворваньня парушана каардынацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG