Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 6 тысяч чалавек у Беларусі пацярпелі ад галалёду і марозу за 1,5 месяца. На 2 студзеня абвясьцілі «аранжавы ўзровень небясьпекі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 17 лістапада 2021 па 1 студзеня 2022 году ў Беларусі зарэгістравалі 5 904 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За гэты пэрыяд з галалёднымі і халадовымі траўмамі ў беларускія бальніцы шпіталізавалі 708 чалавек.

Толькі за мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі 89 галалёдных і 2 халадовыя траўмы, зь іх 8 чалавек шпіталізавалі.

На нядзелю 2 студзеня сыноптыкі абвясьцілі «аранжавы ўзровень небясьпекі»: у Беларусі прагназуюць рэзкае пагаршэньне надвор’я — на дарогах чакаецца галалёдзіца, а днём у многіх раёнах галалёд, што зьвязана з рэзкім пахаладаньнем. Яшчэ сёньня па ўсёй краіне чакаецца плюсавая тэмпэратура (у Менску +2... +4°C), а ўжо заўтра — мароз (ад −1.. −3°C у Берасьці, да −12.. −14°C у Віцебску).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG