Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 сьнежня: новыя рэпрэсіі на шклозаводзе «Нёман»; затрымалі хакейнага трэнэра


Шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы, архіўнае фота
Шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы, архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы новыя палітычныя затрыманьні

На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідзкага раёна прайшоў трэці за паўгода рэйд палітычных затрыманьняў за падпіскі і падабайкі, паведамляе @lida_grab_court. Паводле інфармацыі рэсурса, гэта адбылося 15 сьнежня.

«Паведамілі аб затрыманьні 8 чалавек», — піша тэлеграм-канал.

Першыя затрыманьні на прадпрыемстве зафіксавалі 13 жніўня 2023 года, калі было затрымана 9 чалавек. 8 сьнежня 2023 года сілавікі зноў правялі рэйд супраць працаўнікоў завода. За падпіскі і падабайкі затрымалі каля 10 чалавек.

Затрымалі дзіцячага трэнэра

ГУБАЗіК затрымаў хакейнага трэнэра, які жартам напісаў у бацькоўскім чаце, што аддае перавагу прозьвішчу Зяленскі, піша «Вясна».

Мужчына — дзіцячы трэнэр ХК «Лякаматыў-Орша», ён трэніруе дзяцей 2015 года нараджэньня. На відэа ён кажа, што жартам напісаў, што аддае перавагу прозьвішчу Зяленскі.

Праўладныя тэлеграм-каналы таксама апублікавалі камэнтар, да яго ўзьніклі прэтэнзіі. З кантэксту вынікае, што гаворка ідзе пра прозьвішча Лукашэнкі: «Прозьвішча мне яго не цікавае. Зяленскі прыгожае прозьвішча».

Прапагандысты абяцаюць таксама паскардзіцца на мужчыну ў Фэдэрацыю хакея, каб «больш не дапускаць яго да трэнэрскай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG