У Менску затрымалі дацэнта БДУ
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа аб затрыманьні дацэнта БДУ.
Паводле «Нашай нівы», гэта дацэнт катэдры камунікацыйнага дызайну факультэту сацыякультурных камунікацыяў Аляксей Семянцоў.
На камэру ён кажа, што ў 2020 годзе браў удзел у мітынгах і быў падпісаны на канал, які прызналі «экстрэмісцкім», піша «Медиазона». Знаёмым з Расеі затрыманы расказваў пра беларускія навіны, сказаў ён у відэа.
У чым канкрэтна абвінавачваюць дацэнта ўнівэрсытэту, невядома.
Сілавікі затрымалі супрацоўніка «Беларусбанку»
Затрыманага супрацоўніка «Беларусбанку» абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Відэа зь ім 15 сьнежня апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал. На камэру мужчыну прымусілі сказаць, што ён з 2015 году ўдзельнічаў у пратэстах, а таксама падпісаўся на «дэструкцыйныя каналы» і скідаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, «Голас», «Беларусь галаўнога мозгу».
Паводле «Мэдыязоны» затрыманага завуць Артур Філіпаў, яму 35 гадоў. Паводле якога артыкула затрымалі беларуса і ў якім статусе ён, невядома.