Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела мёртвага памежніка знайшлі на заставе ў Ельскім раёне, ля мяжы з Украінай


Беларускі памежны слуп. Архіўнае фота
Беларускі памежны слуп. Архіўнае фота

У Ельскім раёне загінуў салдат тэрміновай службы, які праходзіў яе ў Мазырскім памежным атрадзе.

Яго цела знайшлі на тэрыторыі памежнай заставы «Роза Люксэмбург». У паведамленьні Дзяржаўнага памежнага камітэту гаворыцца, што ёсьць прыкметы суіцыду.

Салдат нарадзіўся ў 2003 годзе, яго прызвалі на службу ў траўні 2023 году.

«На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Прычыны здарэньня высьвятляюцца. Кіраўніцтва Дзяржпамежкамітэту і камандаваньне Мазырскага памежнага атраду выказваюць спачуваньні родным і блізкім вайскоўца», — гаворыцца ў паведамленьні ДПК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG