Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Берасьці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы


Беларускі салдат бярэ ўдзел у парадзе падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі, 2013 год. Фота Наталіі Аблажэй, Belarus Press Photo.
Беларускі салдат бярэ ўдзел у парадзе падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі, 2013 год. Фота Наталіі Аблажэй, Belarus Press Photo.

Выданьне @zerkalo_io са спасылкай на крыніцы паведаміла , што мінулым месяцы ў 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе застрэліўся салдат тэрміновай службы.

Міністэрства абароны не паведамляла пра гібель салдата ў 38-й брыгадзе. «Усё адбылося нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб», — паведаміла крыніца выданьня. Паводле яе, дэталі здарэньня хаваюцца.

— Ён быў прыязны, ціхі і спакойны, неканфліктны, крыху дзіўненькі, але ў тым і было яго абаяньне. Ня ведаю, як гэта апісаць, — ён проста быў быццам ня з гэтага сьвету. Хаця, як па мне, гэта і рабіла яго ім: індывідуальным, пацешным і цікавым, — расказалі журналістам знаёмыя салдата.

Гэта ўжо другі вядомы выпадак гібелі салдата ў Беларусі за апошні час, 20 сакавіка ў Камянецкім раёне ў памяшканьні аддзяленьня памежнага кантролю «Высока-Літоўск» знайшлі цела 19-гадовага вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Блізкія сям'і расказалі, што загінулы салдат у войску служыў кухарам. Яны ня вераць, што хлопец мог зрабіць самагубства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG