Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Васіля Несьцярэнкі, які ў першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў пытаньне ратаваньня людзей


Васіль Несьцярэнка
Васіль Несьцярэнка

Падзеі 2 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1409 — адкрыўся Ляйпцыскі ўнівэрсытэт.

1591 — у Менску створана брацтва мэталяапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.

1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.

1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.

1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы.

1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1946 — пагадненьне пра аб’яднаньне амэрыканскай і брытанскай акупацыйных зонаў Нямеччыны.

1956 — група рэвалюцыянэраў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.

1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем манархіяў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі.

1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.

2010 — на iPhone запушчаны мэсэнджар Viber.

У гэты дзень нарадзіліся

1776Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф.

1887Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1923 Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка.

1934Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей.

1954Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбнага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.

1946Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.

1958 Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.

Уладзімер Парфяновіч
Уладзімер Парфяновіч

1962Аляксандар Зыгмантовіч, беларускі футбаліст.

У памяці

1547Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.

1814 Данасьен дэ Сад, францускі пісьменьнік, маркіз.

1987 Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, акадэмік, тройчы герой сацыялістычнай працы, ураджэнец Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG