Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікалі падтрымаць палітвязьняў у Шчодры аўторак


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

28 лістапада ў сьвеце адзначаюць Шчодры аўторак. Міжнародная дабрачынная акцыя пачалася ў Нью-Ёрку ў 2012 годзе, цяпер да яе далучыліся больш як 150 краін.

Беларускія праваабаронцы з гэтай нагоды заклікаюць падтрымаць іхную працу і палітычных вязьняў.

«Шчодры аўторак — глябальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасьці ўва ўсім сьвеце і натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць, супрацоўнічаць і сьвяткаваць шчодрасьць», — адзначаюць беларускія праваабаронцы. — Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы сьвет, у якім шчодрасьць ляжыць у аснове грамадзтва, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасьць, магчымасьці і роўнасьць ува ўсім сьвеце».

Сёлета Шчодры аўторак адзначаюць 28 лістапада.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ўпершыню вырашыў далучыцца да адзначэньня гэтага дня і заклікаў падтрымаць яго шматгадовую дзейнасьць у абарону правоў чалавека ў Беларусі.

Падтрымка патрэбная для

  • дапамогі рэпрэсаваным і палітвязьням,
  • дакумэнтаваньня фактаў перасьледу і катаваньняў,
  • збору, аналізу і распаўсюду інфармацыі пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў краіне і на міжнароднай арэне.

Пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта кіраўнік «Вясны» ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімер Лабковіч, каардынатарка валянтэрскай службы Марфа Рабкова і валянтэр Андрэй Чапюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG