У вёсцы Сваяцічы Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці ў часе тушэньня пажару ў прыватным доме знайшлі целы дваіх дзяцей — чатырохгадовага хлопчыка і сямігадовай дзяўчынкі.
Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, папярэдне вызначылі, што маці знаходзілася на працы, а дзеці былі дома самі.
«Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Усе абставіны, у тым ліку прычыны пажару, будзе вызначаць Ляхавіцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў часе праверкі. Асаблівая ўвага будзе скіравана на прычыны і ўмовы трагедыі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.