Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сілавікі другі раз за тыдзень прымянілі зброю пры затрыманьні. Адзін чалавек загінуў


Скрыншот зь відэа МУС Беларусі
Скрыншот зь відэа МУС Беларусі

Супрацоўнікі АМАП паранілі 19-гадовага хлопца пры затрыманьні ў Крупскім раёне, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі. Напярэдадні ў ведамстве паведамлялі, што зброю таксама прымянялі міліцыянты, каб затрымаць мужчыну ў вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёну.

У МУС Беларусі паведамілі, што ў міліцыю паступіла апэратыўная інфармацыя: у адным з дамоў вёскі Вялікі Лес Крупскага раёну знаходзіцца група ўзброеных людзей. На месца выехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП УУС Менскага аблвыканкаму.

У хаце знаходзіўся 62-гадовы гаспадар з двума сынамі. Мужчыну і яго 36-гадовага старэйшага сына затрымалі. А малодшы 19-гадовы, паводле ведамства, выйшаў на супрацоўнікаў з двума нажамі, пагражаючы. На патрабаваньні пакласьці зброю на падлогу не рэагаваў.

Адзначаецца, што сілавік зрабіў папераджальны стрэл, пасьля чаго прымяніў зброю на паражэньне. Мужчыну шпіталізавалі.

На месцы працуе сьледча-апэратыўная група.

Гэта ня першы падобны інцыдэнт на гэтым тыдні. Напярэдадні паведамлялася, што міліцыянты прымянялі зброю, каб затрымаць нецьвярозага мужчыну са стрэльбай у вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёну. Мужчына тады загінуў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG