Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч: паляўнічых могуць выкарыстоўваць у якасьці снайпэрскага прыкрыцьця


Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

У эфіры АНТ старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч расказаў, што паляўнічыя пры неабходнасьці могуць несьці і грамадзянскую функцыю, згадаўшы пратэсты 2020 года.

Ён патлумачыў, што кіраўніцтва краіны разглядае магчымасьць выкарыстаньня ведаў і навыкаў паляўнічых, у тым ліку і рыштунку, і тэхнікі, зброі ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны.

«І ў першую чаргу, вядома ж, у маім разуменьні, якое адпавядае разуменьню вайсковага кіраўніцтва дзяржавы, — гэта выкарыстаньне паляўнічых у якасьці магчымага снайпэрскага прыкрыцьця... Гэта таксама можа быць ахова аб’ектаў, адбіцьцё нападаў дывэрсійна-выведвальных груп і г. д.»,— растлумачыў Ігар Шуневіч.

Прапагандысты спыталі ў былога міністра ўнутраных справаў, што за «зьвер» атакаваў Беларусь у 2020 годзе. Шуневіч адказаў:

«Гэты зьвер можа мець розную афарбоўку: аранжавыя і іншыя колеры. Але сутнасьць яго адна — гэта зьвер рэвалюцыі, які вырашчаны і выгадаваны, нашпігаваны анаболікамі ў выглядзе уліваньняў, грантаў і г. д. Ня ў нас, гэта не беларускі зьвер. Таму, як і са ўсялякім зьверам, які чужы для нашага біяцэнозу, ёсьць адзін спосаб рашэньня гэтай праблемы — яго зьнішчэньне пад корань з усімі вынікаючымі», — заявіў старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

13 лістапада Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігара Шуневіча. Паводле інфармацыі ягонай прэсавай службы, абмяркоўвалі пытаньні вытворчасьці боепрыпасаў да гладкаствольнай зброі, рэгуляваньня колькасьці жывёлаў і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, супярэчнасьці паміж БТПР і ўрадам і іншыя пытаньні. Кіраўнік БТПР таксама дакладаў, як чальцы арганізацыі будуць змагацца з ворагамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG