Дата дня
17 лістапада традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». Дзень 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў Чэхіі і Славаччыне пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.
Таксама ў гэты дзень
1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.
1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.
1800 — у Вашынгтоне на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.
1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).
1991 — Кангрэс ЗША ўхваліў пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.
1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.
2020 — Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову арыштавалі нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту каля «плошчы Перамен» 15 лістапада.
2020 — У Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры
У гэты дзень нарадзіліся
1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.
1893 — Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог.
1906 — Янка Багдановіч, пісьменнік.
1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.
У памяці
1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.
2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, дасьледніца гісторыі Нясьвіжу.
2013 — Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.