«Менскі трактарны завод уводзіць у дзеяньне часовае становішча, якое прадугледжвае заахвочваньне за спрыяньне ў працаўладкаваньні», — цытуе Reform.by паведамленьне.
Прапанова будзе дзейнічаць з 1 сьнежня. Яно датычыцца шэрагу спэцыяльнасьцяў, такіх як кіроўца-выпрабавальнік, каваль-штампоўшчык, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў, сьлесар-інструмэнтальшчык.
Агаворваецца, што новыя работнікі павінны мець разрад, не ніжэйшы за трэці.
- Колькасьць занятых у беларускай эканоміцы стабільна зьніжаецца цягам апошніх трох гадоў. Таксама, як правіла, штомесячны балянс працаўладкаваньня і звальненьняў у буйных арганізацыях, якія ўключаюцца ў апэратыўную справаздачу Белстату, складваецца на карысьць звальненьняў.
- У апытаньнях кіраўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу ў апошнія месяцы на першае месца сярод бар’ераў, якія перашкаджаюць разьвіцьцю, выйшла няхватка рабочай сілы.