Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка пра гібель брата: «Я цудоўна разумею, што ён адчуваў». ВІДЭА


Вольга Кучарэнка на фоне выявы брата Рамана Бандарэнкі
Вольга Кучарэнка на фоне выявы брата Рамана Бандарэнкі

Шчырая размова Свабоды з Вольгай Кучарэнкай, сястрой жыхара менскай «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі, які загінуў пасьля нападу і выкраданьня з боку прыхільнікаў Лукашэнкі.

12 лістапада 2020 году пры трагічных абставінах памёр 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка. Жыхара «плошчы Перамен» у Менску (двор на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракта) выкралі і пабілі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Рамана завезьлі з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.

Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Праз тры гады пасьля сьмерці Рамана ягоная сястра Вольга Кучарэнка расказала Свабодзе, пры якіх абставінах яна можа прабачыць забойцам, чаму нікому ня ўдасца сьцерці памяць пра Рамана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG