Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сымбалем 2024 у Беларусі стане «сон звычайны», які «сымбалізуе абуджэньне»


Кветка Сон-трава альбо Сон звычайны
Кветка Сон-трава альбо Сон звычайны

Так навукоўцы інтэрпрэтавалі вынік галасаваньня. Сон-траву выбралі расьлінай году.

У 2024 расьлінай году стане прастрэл раскрыты або сон-трава (яшчэ па-беларуску яе называюць сон раскрыты, сон звычайны, прастрэл шыракалісты), від роду Прастрэл (𝐏𝐮𝐥𝐬𝐚𝐭𝐢𝐥𝐥𝐚) сямейства Люцікавыя (𝐑𝐚𝐧𝐮𝐧𝐜𝐮𝐥𝐚𝐜𝐞𝐚𝐞).

Жоўта-блакітная кветка Сон звычайны перамагла большасьцю галасоў бліжэйшых канкурэнтаў – Васілёк сіні і Дуб звычайны – у анлайн-галасаваньні за званьне «Расьліна 2024 году» ў Беларусі, паведамляе сайт Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН.

«Сон звычайны – расьліна, якая сымбалізуе абуджэньне прыроды пасьля зімы. Для Беларускага батанічнага таварыства (ББА) гэта зьяўляецца вельмі сымбалічным, паколькі пасьля доўгіх гадоў грамадзтва перажывае значныя зьмены», – піша сайт НАН.

  • Выбары «Расьліна 2024 году» ББА праводзіла ўпершыню, каб прыцягнуць увагу да дзікарослых расьлін Беларусі, іх праблем і неабходнасьці захаваньня месцаў, дзе яны растуць.
  • У наступным годзе будуць праходзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя выбранай расьліне, і праведзены чарговы конкурс «Расьлін 2025 году».
  • Прастрэл раскрыты – даволі рэдкі від расьлін, які знаходзіцца пад аховай. Ён уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Казахстану, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG