Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалы: Імпарт кітайскіх аўтамабіляў выгаднейшы за зборачную вытворчасьць у Беларусі і Расеі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Безвыходнасьцю назваў дамінаваньне кітайскіх аўтамабіляў на беларускім аўтамабільным рынку эканаміст Сяргей Чалы ў эфіры youtube-каналу Свабода Premium, камэнтуючы заявы кіраўнікоў Беларусі аб стварэньні беларускіх аўтамабіляў.

Паводле Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, аўтамабіль Geely займае лідэрскія пазыцыі на беларускім аўтамабільным рынку з доляй продажу новых аўтамабіляў 75,6% сярод усіх купленых машын.

Мы запыталіся аналітыка, што гэта будзе за аўтамабіль беларускай вытворчасьці, пра што заяўляў Аляксандар Лукашэнка, ці гэта ня будзе ўласна кітайскі аўтамабіль зь беларускай маркай?

— Гэта так і адбудзецца ў сытуацыі, калі сышлі ўсе астатнія брэнды, акрамя таго самага BelGee. Будзе называцца крыху па-іншаму. Я так зразумеў, што рыхтуецца выпуск яшчэ адной маркі, Hongqi, на якім вазілі Лукашэнку падчас нядаўняга візыту ў Кітай. Гэта будзе аналяг «Чайкі», так званы «членавоз», бо чыноўнікам не падабаецца езьдзіць на тых жа аўтамабілях, што і звычайныя людзі. Праўдападобна, што для іх гэты брэнд і робяць. Усё адбываецца ад безвыходнасьці. Калі вы ня можаце купіць нічога іншага, значыць, вы будзеце купляць кітайскі аўтамабіль.

У Расеі адбываецца абсалютна тое самае. Больш за тое, там яшчэ цікавейшы фэномэн, чаму я і ня веру ў вялікія пэрспэктывы нашага BelGee. Высьветлілася, што непасрэдны імпарт кітайскіх аўтамабіляў у Расею выгаднейшы, чым зборачная вытворчасьць ня тое, што ў Беларусі, але і ў Расеі. Таму я думаю, што надзеі на тое, што будуць замест цяперашніх 40 тысяч выпускаць 120 тысяч, гэта віламі па вадзе, як т. ой казаў. Гэта тое самае, як, калі нельга купіць кока-колу, даводзіцца купляць белаколу. Гэта ж ня значыць, што яна добрая. Проста іншага няма.


У эфіры Свабоды Premium аналітык Сяргей Чалы таксама расказаў пра тое, як робіцца грамадзка-палітычнае шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Чалы сфармуляваў асноўныя праблемы беларускіх СМІ; расказаў, чаму глядзіць расейскіх блогераў; патлумачыў, як эканамічны крызіс 2015-2016 гадоў прывёў да падзеяў 2020 году. Аналітык параўноўвае цяперашнюю сытуацыю з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў. Глядзіце размову цалкам на відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG