Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», «экстрэмісцкім» таксама прызналі і лягатып тэлеграм-каналу.
Таксама другі раз «экстрэмісцкім» прызналі тэлеграм-канал «Вясна|Брэст» — 24 кастрычніка так вырашыў суд Баранавічах. Летась гэта ўжо зрабіў суд Чыгуначнага раёну Гомля.
Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны — грамадзка-культурны асяродак у Лёндане, у 1979 годзе атрымаў статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і зьяўляецца «ўласнасьцю ўсіх беларусаў».
Аснову бібліятэкі склалі прыватныя зборы беларускіх сьвятароў Чэслава Сіповіча і Льва Гарошкі, якія пераехалі ў Лёндан з Рыма (1948) і Парыжа (1958). Яе афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 15 траўня 1971 года.
Бібліятэка і музэй займаюць 8 пакояў, у якіх захоўваецца каля 40 тысяч тамоў кніг і камплектаў газэт і часопісаў. Сярод іх фрагмэнт першай кнігі «Царствы» Францішка Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 году, рэдкія беларускія выданьні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў М. Багдановіча, К. Буйло, М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка, Ядвігіна Ш. і іншых беларускіх пісьменьнікаў.
Бібліятэка вядзе выдавецкую дзейнасьць, праводзіць навуковыя канфэрэнцыі, арганізуе штогадовыя курсы лекцый па беларусазнаўству, сустрэчы з гасьцямі з Беларусі, вечары паэзіі. 3 асяродкам цесна супрацоўнічае Англа-беларускае таварыства.
Узначальвае бібліятэку рада, якая складаецца з дзеячаў беларускай эміграцыі і брытанскіх беларусазнаўцаў.
Сярод іншых сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- Telegram-каналы і чаты «Экспозиция революционного анархизма (Э.Р.А)», «NSDAP», UANTIFA,
- Сайт «Информ-Прогулка»,
- TikTok-старонкі «Моладзевы Блок», Franak Viacorka, «ЗБС», Belsat TV, Politzek.mе.
Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі
14 траўня 2021 году быў падпісаны закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях супрацьдзеяньня экстрэмізму», які набыў моц 14 чэрвеня. Раней праект у Палату прадстаўнікоў унёс урад, 2 красавіка яго прынялі ў першым чытаньні, а 16 красавіка — у другім. Нягледзячы на тое, што зьмены закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асобаў, публічныя абмеркаваньні не праходзілі.
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі звыш 300 тэлеграм-рэсурсаў.
Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фармаваньнем. Калі ў яго статус «экстрэмісцкага фармаваньня», ягоныя падпісчыкі таксама могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. У той жа час падпіска на каналы, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», не караецца — пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымкі ў папулярызацыі каналу: не рэпосьціць, не пералічвае грошай, не зьлівае туды інфармацыю.
«Матэрыялы» і «фармаваньні» сілавікі разьмяжоўваюць так: «экстрэмісцкія матэрыялы» — гэта тое, што робіць чалавек, а «экстрэмісцкія фармаваньні» — тыя, хто робіць.
Пры гэтым у МУС Беларусі адзначаюць, што стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Першыя экстрэмісцкія фармаваньні ў Беларусі вызначылі ў сярэдзіне кастрычніка — інтэрнэт-рэсурсы dze. chat і «Рабочы рух». Цяпер іх ужо дзясяткі.
Прыцягнуць да адказнасьці за «экстрэмізм» цяпер могуць па цэлым шэрагу напрамкаў.
- Экстрэмісцкія матэрыялы — рашэньне суду, якое прымаецца ў дачыненьні да інфармацыі.
- Экстрэмісцкая група — устойлівая кіраваная група ў колькасьці дзьвюх ці больш асоб, якія папярэдне аб’ядналіся для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
- Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэньне суду аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.
- Экстрэмісцкае фармаваньне — група грамадзян, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, або якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята рашэньне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэту дзяржаўнай бясьпекі аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.