Андрэй Іванюшын — байкер зь Менску. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасьня 2020 году каля ГЦ «Эўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.
У выніку Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненьні супрацоўнікаў міліцыі.
26 лютага 2021 году яму прысудзілі 2,5 гады калёніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калёніі № 17.
2 чэрвеня 2023 году Андрэй выйшаў на волю, адбыўшы ў зьняволеньні ўвесь тэрмін.
Андрэя зноў затрымалі на пачатку жніўня. Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту. Стала вядома, што суд над ім адбудзецца 31 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Менску, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Справу будзе разглядаць судзьдзя Сяргей Шаціла.
Адрас Андрэя Іванюшына: Сьледчая турма № 8. 222163, Жодзіна, вуліца Савецкая, 22А.